17 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.
4 красавіка 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Платона Андрэевіча Крэня (1896–1962), паэта, мемуарыста, публіцыста, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў
Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.
10 красавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Антонавіча) Ільючыка (1966), паэта
Мікалай Антонавіч Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У 1983 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу.
28 сакавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Вінцэся (Вячаслава Васільевіча) Вашэкі (1966), паэта, празаіка
Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.
17 лютага 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Фёдаравіча) Жмінько (1941–2015), паэта
Канстанцін Фёдаравіч Жмінько нарадзіўся 17 лютага 1941 года ў вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна (зараз у межах г. Брэста) у рабоча-сялянскай сям’і.
3 студзеня 2016г. – 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча (1941), педагога, паэта, краязнаўца
Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.
20 лістапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Рудкаўскай пачатковай школе, у Мерчыцкай сямігодцы, а ў 1966 годзе закончыла 10-ы клас у Парэцкай сярэдней школе.
8 снежня 2015 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Алены Жабінкаўскай (Алены Міхайлаўны Кавальчук) журналісткі, паэтэсы, мастака-графіка, прафесійнага рэдактара
Алена Міхайлаўна Кавальчук нарадзілася 8 снежня 1960 года ў вёсцы Сакалова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У хуткім часе сям’я пераехала ў Жабінку, дзе і прайшло дзяцінства Алены. Бацька, Міхаіл Ігнатавіч Кавальчук, па спецыяльнасці механізатар, працаваў на цукровым заводе; маці, Ніна Іванаўна, па прафесіі аграном, выкладала ў школе-інтэрнаце.
13 снежня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1955) Лявона (Леаніда Фёдаравіча) Валасюка, беларускага паэта, мастака ў галіне станковага жывапісу і графікі
Леанід Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1963 года жыве ў Брэсце, на Граеўцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на заводзе, служыў у Савецкай арміі ў Будапешце (Венгрыя).
20 верасня 2015 г. – 205 гадоў з дня нараджэння Плакіда (Плацыда) Гаўрылавіча Янкоўскага (1810–1872), беларускага і польскага пісьменніка-празаіка, паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, царкоўнага дзеяча, магістра тэалогіі
Плакід Янкоўскі – асоба творчая, адораная і неардынарная, належыць да дзеячаў, якія пакінулі значны след у грамадскім і рэлігійным жыцці Беларусі XIX ст.